Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
;

Архив новостей

21.02.2025

Дзень роднай мовы

21 лютага ў нашай школе весела, актыўна і пазнавальна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Свята пачалося з прывітальнай акцыі «Гавары са мной па-беларуску». На перапынках дзяцей чакала інтэлектуальная гульня « Літарынка». Вучні 6-х класаў удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў «Я люблю Беларусь». А вучні старэйшых класаў цікава аформілі стэнд « Маё любімае слова па-беларуску». У бібліятэцы праходзіла тэматычная беларускамоўная выстава «Наша спадчына». На працягу ўсяго дня у сценах школы гучалі песні на роднай мове беларускіх выканаўцаў. Вучні яшчэ раз пераканаліся ў тым, што нам у спадчыну засталася ўнікальная мова - жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная!

Фотоотчет

Разделы сайта