Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
;

Архив новостей

02.09.2019

Урачыстая лінейка

Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў і пачатку новага навучальнага года, мора кветак, усмешак напоўнілі ў гэты яркі сонечны вераснёўскі дзень школьны двар ДУА “Гарадзішчанская сярэдняя школа імя М.А. Скіпара Баранавіцкага раёна”.

Сёння, 2 верасня, школьны званок паклікаў на ўрок 281 хлапчыка і дзяўчынку, у тым ліку 30 першакласнікаў. Прыбраныя і такія кранальныя ў свой першы школьны дзень, з яркімі букетамі кветак, яны прыкоўвалі да сябе ўвагу і паабяцалі старанна вучыцца, стаць годнай зменай адзінаццацікласнікам, а выпускнікі, у сваю чаргу, павіншавалі іх і далі практычныя парады.

Свае самыя найлепшыя пажаданні ў гэты святочны дзень адрасавалі дырэктар школы Д.У. Якубовіч і госці – прадстаўнік ГА “Беларускі саюз жанчын” Г.М. Філіпчык і намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Радзівонаў Аляксей Сяргеевіч.

Па традыцыі першакласнікі атрымалі кнігу «Беларусь — наша Радзiма. Падарунак Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi першакласнiку».

Залівісты школьны званок апавясціў і дзяцей, і дарослых аб пачатку новага адрэзка на шляху да ведаў – новага навучальнага года 2019-2020.

Фота

Разделы сайта