
|

|
Школа! Ты найлепшая ў свеце, Родная, любімая мая! Тут жывуць настаўнікі і дзеці – Дружная вялікая сям’я. Вучымся, і марым, і працуем, Пераходзім у наступны клас, Школьныя традыцыі шануем, А яны цудоўныя ў нас! Ты заўжды была крыніцай ведаў. Многа слаўных помнім мы імён: Акадэмік і разведчык нетраў, Генерал, спартыўны чэмпіён! Па зямлі мы смела крочыць будзем, Не стаіць на месце чалавек, Мы цябе ніколі не забудзем, Ты, як маці, родная навек! Аўтар слоў Трыбухоўская Л.Я.
www.youtube.com/watch
|
Герб школы
|
Флаг школы
|
Гимн школы
|
Гарадзішчанская сярэдняя школа - адна са старэйшых у Баранавіцкім раёне. Год яе адкрыцця - 1863. Паўтара стагоддзі школа сее разумнае, добрае, вечнае...
Школа размяшчаецца ў двух будынках: трохпавярховым, пабудова 1961 года, і двухпавярховым, пабудаваным у 1988 годдзе. Школа разлічана на 480 вучнёўскіх месцаў. У цяперашні час навучаецца 270 вучняў.
У распаражэнні настаўнікаў і вучняў 22 кабінеты. Заняткі на камп'ютарах праводзяць у спецыяльна абсталяваным кабінеце, акрамя таго ёсць кабінет, нашчаны інтэрактыўнай дошкай, і кабінет фізікі з мультымедыйным абсталяваннем. Адкрыты кабінеты псіхолага, педагога сацыяльнага, настаўніка-дэфектолага. Практычныя працоўныя навыкі можна атрымаць у дзвюх вучэбна-вытворчых майстэрнях, для вывучэння абслугоўваючай працы абсталявана швейная майстэрня і кабінет кулінарыі. У школе ёсць дзве актавыя залы (на 120 месцаў ), дзве спартыўныя залы, трэнажорная зала, стадыён, пляцоўка для вывучэння ПДР, бібліятэка, якакя ўкамплектава неабходнай мастацкай і вучэбнай літаратурай. У бібліятэцы адкрыты відэасалон.
У школе ёсць сталовая, вялікі ўчастак і цяпліца для вырошчвання гародніны. Адкрытая першая зала школьнага музея, рэканструяваецца другая зала, экспазіцыя якой будзе прысвечана гісторыі развіцця адукацыі раёна.
Школа з'яўляецца цэнтрам адукацыйнай акругі, на базе школы працуюць міжшкольныя факультатывы па біялогіі, фізічнай культуры, беларускай мове, матэматыцы, фізіцы.
Школа актыўна супрацоўнічае з раённай арганізацыяй Чырвонага Крыжа, раённай арганізацыяй ветэранаў, школамі раёна і інш.
На сучасны момант Гарадзішчанская сярэдняя школа - гэта цэнтр:
- атрымання сучасных ведаў;
- выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе;
- развіцця творчых здольнасцей вучняў;
- рэалізацыі рознабаковых інтарэсаў вучняў;
- атрымання дадатковай адукацыі;
- прапаганды здаровага ладу жыцця;
- выхавання патрыёта і грамадзяніна сваёй Радзімы.
Апісанне герба
Агульная форма герба - французскі шчыт белага колеру і картум у выглядзе скрутка.
У цэнтры шчыта змешчаны квадрат чырвонага колеру, у якім скампанаваны разгорнутая кніга і ключ - сімвалы ведаў - у промнях сонца. На верхнім і ніжнім полі герба змешчаны надпіс "Гарадзішчанская сярэдняя школа", дэвіз на лацінскай мове "Docendo discimus" (учись уча) і год заснавання школы - 1863
Сцяг школы
Сцяг уяўляе сабой палотнішча, якое складаецца з чаргавання прадольных палос трох колераў: белага, жоўтага і чырвонага.
Суадносіны бакоў сцяга 1:2, суадносіны палос 1:3.
На гербе белым колерам вызначана кніга, падручнік, што сімвалізуе аснову і крыніцу ведаў. Усё пачынаецца з чыстай паперы, і тут жа змешчана асноўная функцыя кнігі - нясці святло "белых" ведаў.
Промні узыходзячага сонца, у якіх змешчана кніга, нясуць "жывыя" веды ў свет, атаясамліваючы іх "залатую" каштоўнасць.
Чырвоны колер квадрата - своеасаблівы вынік атрыманых ведаў, стымул для будучых адкрыццяў, крыніца энергіі навучання.
Такім чынам адбываецца кругазварот: (белы) пачатак - (жоўты) росквіт - (чырвоны) вынік. І зноў спачатку.
Гэты ж прынцып падтрымліваецца і ў чаргаванні палос сцяга: унізе - белая, затым - жоўтая і чырвоная ўверсе.
Сімволіка колера
Герб і сцяг школы пабудаваны на спалучэнні трох колераў: белага, жоўтага і чырвонага.
Белы колер з даўніх часоў азначаны як асобы. Ён сімвалізуе радасць, чысціню, здароўе, мір і згоду. Белы - гэта колер сонечнага свету у поўдзень, гэта дабро ў процівагу чорнаму, якое абазначае зло.
Жоўты суправаджае усё жывое. Жоўтым афарбавана сонечнае святло, калі сонца высока над гарызонтам, жоўтым бывае і полымя, і зямля. Золата мае таксама жоўты колер. У спектры белага колеру жоўты - самы яркі.
Чырвоны - самы актыўны і прыгожы колер. Нават назва (красота - красный) змяшчае ўвесь спектр яго ўздзеяння на гледача. Гэта колер сонца на захадзе, колер крыві - найактыўнейшай адзінкі актыўнасці чалавечага быцця.