Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры

В помощь при работе с одаренными

Учителям белорусского языка и литературы
 
З мэтай павышэння якасці адукацыі па беларускай мове настаўнікам рэкамендуецца:
1. Пры навучанні арфаграфіізасяродзіць увагу на рэалізацыі такіх метадычных прынцыпаў, як сувязь арфаграфіі з фанетыкай і арфаэпіяй, марфемікай і марфалогіяй, развіццём маўлення вучняў, свядомасць і аўтаматызм[1].
Для гэтага неабходна:
·                   мэтанакіравана і сістэматычна выпрацоўваць у вучняў арфаэпічныя нормы вуснага маўлення;
·                   забяспечваць трываласць фанетыка-графічных ведаў, развіццё маўленчага слыху вучняў ва ўмовах вывучэння дзвюх блізкароднасных моў;
·                   аналізаваць граматычныя з’явы мовы; акцэнтаваць увагу вучняў на тым, што веды па граматыцы мовы дапамагаюць свядомаму засваенню арфаграфічных нормаў;
·                   пры падрыхтоўцы вучняў да пераказу ці сачынення працаваць не толькі над зместам і моўным афармленнем будучага тэксту, але і над некаторымі найбольш цяжкімі для вучняў арфаграмамі; належную ўвагу пры гэтым надаваць слоўнікава-арфаграфічнай рабоце;
·                   удасканальваць метады і прыёмы навучання арфаграфіі як на этапе засваення тэарэтычных ведаў, так і на этапе фарміравання навыкаў правапісу; кожны этап падмацоўваць дастатковай колькасцю практыкаванняў.
2. Пры навучанні пунктуацыі мэтазгодна кіравацца такімі метадычнымі прынцыпамі, як сувязь пунктуацыі з сінтаксісам, развіццём маўлення і мыслення, выпрацоўкай навыкаў выразнага чытання.
3. Выпрацоўцы ўстойлівых пунктуацыйных навыкаў вучняў будзе спрыяць мэтанакіраваная работа падчас пісьма (аналіз будовы сказа, аргументацыя выдзялення тых ці іншых частак сказа).
4. Варта надаць належнае значэнне рабоце з тэкстам: асэнсаванню яго зместу, устанаўленню сэнсавых адносін паміж сказамі ў тэксце, паміж часткамі ў сказе.
5. Пры навучанні пунктуацыі на ўроках беларускай мовы настаўніку вельмі важна даць узор выразнага чытання тэксту.
6. Неабходна акцэнтаваць увагу на пунктуацыйным разборы (поўным, частковым ці выбарачным), які звычайна праводзіцца на аснове сінтаксічнага разбору сказа і іграе важную ролю ў выпрацоўцы уменняў і навыкаў расстаноўкі знакаў прыпынку.
7. Рэкамендуецца весці ўлік усіх пунктуацыйных памылак у пісьмовых работах вучняў, каб выдзеліць найбольш тыповыя і індывідуальныя, а затым мэтанакіравана над імі працаваць.
8. Неабходна звярнуць увагу нанаступныяасаблівасці навучання пунктуацыі:
·                   у сувязі з вывучэннем дзвюх блізкароднасных моў (беларускай і рускай) пры навучанні пунктуацыі апору мэтазгодна рабіць не на веды па роднай мове, а на першасныя моўныя веды, атрыманыя раней на ўроках адной з моў[2] ;
·                   у сувязі з тым, што пунктуацыя не вывучаецца як асобны раздзел, патрабуецца вывучаць правілы пунктуацыі і выпрацоўваць адпаведныя навыкі і ўменні пастаянна.
9. У рабоце па фарміраванні маўленчых навыкаў і ўменняў вучняў варта кіравацца наступным:
·                   сістэматычна праводзіць аналізтэксту, які з’яўляецца асноўным метадам яго ўспрымання і разумення (тып маўлення, тэма, асноўная думка, віды і сродкі сувязі сказаў у тэксце, стыль тэксту – сфера выкарыстання, задачы маўлення, стылёвыя рысы, моўныя сродкі);
·                   для замацавання вучэбнага матэрыялу па стылістыцы мэтазгодна прапанаваць вучням вусны і пісьмовы пераказы тэкстаў рознай жанрава-стылістычнай прыналежнасці, складанне ўласных тэкстаў пэўных стыляў, карэкціроўку і ўдасканаленне тэкстаў рознай стылістычнай прыналежнасці. Пры гэтым важна фарміраваць у вучняў уменне абгрунтоўваць прыналежнасць тэкстаў да пэўнага стылю;
·                   засяродзіць увагу на фарміраванні нормаў літаратурнай мовы: не толькі ўмення пісаць у адпаведнасці з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі, але і правільна гаварыць, не парушаючы арфаэпічных і акцэнталагічных нормаў;
·                   часцей практыкаваць на ўроках беларускай мовы работу са слоўнікамі, гэта не толькі фарміруе моўныя здольнасці вучняў, але і развівае іх агульнавучэбныя ўменні, навыкі самакантролю адносна захавання літаратурных нормаў[3]. Асаблівую ўвагу звяртаць на месца націску ў тых словах, дзе ёсць разыходжанне з рускай мовай;
·                   неабходна сачыць за правільным вымаўленнем вучняў не толькі на ўроках, калі гаворка ідзе пра літаратурную мову і яе нормы, але рабіць гэта на кожным уроку мовы і літаратуры, а таксама па-за ўрокамі.

________________________________________________

[1] Методыка выкладання беларускай мовы. Аўтары: М.Г. Яленскі, Г.М. Валочка, Л.С. Васюковіч і інш.; пад рэдакцыяй М.Г. Яленскага. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2007.
 
[2] Еленский Н.Г. Об одной закономерности усвоения близкородственных языков // Веснік адукацыі. – 2007. – № 9.
[3]Яленскі, М.Г. Методыка выкладання беларускай мовы. Сучасная лінгвадыдактыка. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2005.

Раздзелы сайта