 |
Гарадзішчанская сярэдняя школа - адна са старэйшых у Баранавіцкім раёне. Год яе адкрыцця - 1863. Больш за 150 гадоў школа сее разумнае, добрае, вечнае...
Школа размяшчаецца ў двух будынках: трохпавярховым, пабудова 1961 года, і двухпавярховым, пабудаваным у 1988 годдзе. Школа разлічана на 480 вучнёўскіх месцаў. У цяперашні час навучаецца 281 вучань.
|
У распаражэнні настаўнікаў і вучняў 22 кабінеты. Заняткі на камп'ютарах праводзяць у спецыяльна абсталяваным кабінеце, акрамя таго ёсць тры кабінеты з інтэрактыўнай дошкай, і кабінеты фізікі, хіміі і біялогіі з мультымедыйным абсталяваннем. Адкрыты кабінеты псіхолага, педагога сацыяльнага, настаўніка-дэфектолага. Практычныя працоўныя навыкі можна атрымаць у дзвюх вучэбна-вытворчых майстэрнях, для вывучэння абслугоўваючай працы абсталявана швейная майстэрня і кабінет кулінарыі. У школе ёсць дзве актавыя залы (на 120 месцаў ), дзве спартыўныя залы, трэнажорная зала, стадыён, пляцоўка для вывучэння ПДР, бібліятэка, якакя ўкамплектава неабходнай мастацкай і вучэбнай літаратурай. У школе ёсць сталовая, вялікі ўчастак для вырошчвання гародніны. Адкрытая тры залы школьнага музея.
Сёння Гарадзішчанская сярэдняя школа імя М.А.Скіпара - гэта цэнтр: - атрымання сучасных ведаў; - выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе; - развіцця творчых здольнасцей вучняў; - рэалізацыі рознабаковых інтарэсаў вучняў; - атрымання дадатковай адукацыі; - прапаганды здаровага ладу жыцця; - выхавання патрыёта і грамадзяніна сваёй Радзімы. |