Мэта работы дзяржаўнай установы адукацыі “Гарадзішчанская сярэдняя школа імя М.А.Скіпара Баранавіцкага раёна” на 2024/2025 навучальны год: павышэнне якасці адукацыйнага працэсу праз стварэнне спрыяльнай адукацыйнай прасторы, якая садзейнічае раскрыццю індывідуальных асаблівасцяў навучэнцаў і ўдасканаленню прафесійных кампетэнцый педагогаў.
Задачы:
1. Забяспечваць якасць адукацыйнага працэсу праз:
ажыццяўленне кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні і выхаванні;
прымяненне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці;
фарміраванне станоўчай матывацыі да вучэбнай дзейнасці;
рэалізацыю профільнага навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
2. Павышаць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз:
асобаснае развіццё, абагульненнне ўласнага вопыту работы, ўдзел ў рабоце метадычных фарміраванняў, павышэнне кваліфікацыі;
вывучэнне і выкарыстанне сучасных падыходаў да ажыццяўлення адукацыйнага працэсу.
3. Пашыраць межы выхаваўчай прасторы праз:
стварэнне ўмоў для развіцця маральных якасцяў асобы, здольнай супрацьстаяць негатыўным фактарам сучаснага грамадства;
фарміраванне грамадзянскай адказнасці, кампетэнтнасці і стваральнай актыўнасці;
выхаванне інфармацыйнай культуры асобы навучэнца і настаўніка, умення правільна выкарыстоўваць інфармацыйную прастору;
фарміраванне матывацыйнага асяроддзя да здаровага харчавання, здаровага ладу жыцця ў педагогаў, навучэнцаў, бацькоў.
працягнуць работу па удасканаленню адукацыйнай прасторы праз забяспячэнне сучасных адукацыйных патрэб асобы і дзяржавы.
Адукацыя – працэс развіцця і самаразвіцця асобы, звязаны з авалодваннем сацыяльна значным вопытам чалавецтва, увасобленым у ведах, уменнях, творчай дзейнасці і эмацыянальна-каштоўных адносінах да свету; неабходная ўмова захавання і развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры.
1. Дзяржаўная палітыка ў галіне адукацыі асноўваецца на прынцыпах:
1.1. прыярытэту адукацыі;
1.2. прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцей, правоў чалавека, гуманістычнага характару адукацыі;
1.3. гарантыі канстытуцыйнага права кожнага на адукацыю;
1.4. Забеспячэнне аднолькавага доступу да атрымання адукацыі;
1.5. абавязковасці агульнай базавай адукацыі;
1.6. інтэграцыі ў сусветную адукацыйную прастору пры захаванні і развіцці традыцый сістэмы адукацыі;
1.7. экалагічнай накіраванасці адукацыі;
1.8. падтрымкі і развіцця адукацыі з улікам задач сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы;
1.9. дзяржаўна-грамадскага характару кіравання адукацыяй;
1.10. свецкі характар адукацыі.
2. Асноўнымі накірункамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі з'яўляецца:
2.1. забеспячэнне правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян у сферы адукацыі, у тым ліку права на атрыманне адукацыі як за кошт сродкаў рэспубліканскага і(ці) мясцовых бюджэтаў, так і на платнай аснове;
2.2. забеспячэнне даступнасці адукацыі, у тым ліку асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў адпаведнасці з іх станам здароўя і пазнаваўчымі магчымасцямі на ўсіх узроўнях асноўнай адукацыі і пры атрыманні дадатковай адукацыі;
2.3. стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне гэтым асобам карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
2.4. стварэнне неабходных умоў для задавальнення запытаў асобы ў адукацыі, патрэбнасцей грамадства і дзяржавы ў фарміраванні асобы, падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў;
2.5. забеспячэнне ўдзелу дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, у тым ліку грамадскіх аб'яднанняў, у развіцці сістэмы адукацыі;
2.6. ажыццяўленне пераходу да абавязковай агульнай сярэдняй адукацыі;
2.7. ажыццяўленне мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў сярэдняй адукацыі;
2.8. забеспячэнне пераемнасці і бесперапыннасці ўзроўняў асноўнай адукацыі, ступеняў адукацыі, у рамках аднаго ўзроўню асноўнай адукацыі;
2.9. забеспячэнне роўнасці беларускай і рускай моў;
2.10. забеспячэнне дзейнасці ўстановы адукацыі па ажыццяўленні выхавання, у тым ліку па фарміраванні ў грамадзян духоўных і маральна-этычных каштоўнасцяў, здаровага ладу жыцця, грамадзянкасці, патрыятызму, адказнасці, працавітасці.
3.Ва ўстановах адукацыі не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія ствараюць перад сабой палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная ці іншая дзейнасць арганізацый,якая супярэчыць заканадаўству.
4. Установы адукацыі па пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў) у пазаўрочны час могуць узаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы такога ўзаемадзеяння вызначаюцца Указам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
5. Арганізацыйнай асновай здзяснення дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі з'яўляецца праграма развіцця сістэмы адукацыі, праграмы развіцця дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі і дадатковай адукацыі дарослых, якія зацвярждаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь на пяцігадовы перыяд.