Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Гісторыя і традыцыі

Гісторыя і традыцыі

Гарадзішчанская сярэдняя школа - адна са старэйшых у Баранавіцкім раёне.

Год яе адкрыцця - 1863. Вось ужо амаль паўтара стагоддзі школа сее разумнае, добрае, вечнае.

У 1863 годзе было адкрыта аднакласнае народнае вучылішча ў Гарадзішчы. Згодна са звесткамі за 1878 год колькасць вучняў у Гарадзішчанскім вучылішчы была: 49 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак. Гэты год лічыцца годам стварэння школы. 
У 1900 - 1901 навучальным годзе ў Гарадзішчанскім вучылішчы навучалася 87 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак.
У 1904 – 1910 гг. Гарадзішчанскае народнае вучылішча было реарганізавана ў двухкласнае.
У студзені 1913 года Гарадзішчанскае двухкласнае вучылішча было реарганізавана  ў вышэйшае пачатковае вучылішча.
Пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавору Зходняя Беларусь, у тым ліку і Гарадзішча апынуліся пад уладай Польшчы. У Гарадзішчы працавала польская сямігадовая  школа, у якой вучыліся дзеці з Гарадзішча і навакольных вёсак.
Пасля вызвалення Заходняй Беларусі з-пад улады буржуазна-памешчыцкай Польшчы і ўстанаўлення Савецкай улады ў Гарадзішчы ў 1939-1941 гг стала працаваць 7-гадовая школа. Дырэктарам школы быў Лобач Зянон Андреевіч. У час нямецка-фашысцкай акупацыі ў будынку школы размяшчаўся нямецкі батальён. Пры адступленні карнікі будынак школы спалілі. 
         Школа ў Гарадзішчы ўзнавіла сваю работу ў 1945 годзе, дырэктарам Гарадзішчанскай 7-гадовай школы стаў Кулініч, які выкладаў у 5-7 класах прыродазнаўства. Заняткі праходзілі ў чатырох прыстасаваных памяшканнях.
З 1946 года дырэктарам школы быў назначаны Кохан Пётр Федаравіч. 
 У 1947 і 1948 гг у Гарадзішчы была школа з рускай мовай навучання і беларускамоўная школа.
  У 1949 годзе быў пабудаваны новы драўляны будынак Гарадзішчанскай сярэдняй школы і ў гэтым жа годзе адбыўся першы выпуск 10 класа (першы выпуск Гарадзішчанскай сярэдняй школы з рускай мовай навучання).
  У 1961 годзе быў пабудаваны трохпавярховы будынак школы, а ў 1988 годзе на месцы старой драўлянай школы быў уведзены новы двухпавярховы  будынак школы.

Да 1991    школа была рускамоўнай, а ў цяперашні час выкладанне ўсіх прадметаў ажыццяўляецца на беларускай мове.
Да цяперашняга часу школу скончылі больш за 4000 выпускнікоў.

Дырэктары школы
 1. Лобач Зянон Андреевіч (1939-1941гг)
 2. Кулинич                       (1945 – 1946гг)
 3. Кохан Пётр Фёдаравіч (1946 – 1953гг)
 4. Шэлег Пётр Максімавіч (1953 – 1978гг)
 5. Разумовіч Уладзімір Мікалаевіч (1978 – 1980гг)
 6. Балтрукевіч Дмітрый Сцяпанавіч (1980 -1981гг)
 7. Валынец Уладзімір Юр'евіч (1981 – 1983гг)
 8. Блюдава Яніна Якаўлеўна (1983 – 1990гг)
 9. Гарбуноў Міхаіл Васільевіч (1990 – 2012гг)

10 Вінаград Сяргей Міхайловіч (2013-2017гг)

11.Якубовіч Дзмітрый Уладзіміравіч (2017-2023гг)

Раздзелы сайта