|
Школа! Ты найлепшая ў свеце, Родная, любімая мая! Тут жывуць настаўнікі і дзеці – Дружная вялікая сям’я. Вучымся, і марым, і працуем, Пераходзім у наступны клас, Школьныя традыцыі шануем, А яны цудоўныя ў нас! Ты заўжды была крыніцай ведаў. Многа слаўных помнім мы імён: Акадэмік і разведчык нетраў, Генерал, спартыўны чэмпіён! Па зямлі мы смела крочыць будзем, Не стаіць на месце чалавек, Мы цябе ніколі не забудзем, Ты, як маці, родная навек! Аўтар слоў Трыбухоўская Л.Я. |
|
Агульная форма герба - шчыт белага колеру і картум у выглядзе скрутка. У цэнтры шчыта змешчаны квадрат чырвонага колеру, у якім скампанаваны разгорнутая кніга і ключ - сімвалы ведаў - у промнях сонца. На верхнім і ніжнім полі герба змешчаны надпіс "Гарадзішчанская сярэдняя школа", дэвіз на лацінскай мове "Docendo discimus" (учись уча) і год заснавання школы - 1863
|
|
Сцяг уяўляе сабой палотнішча, якое складаецца з чаргавання прадольных палос трох колераў: белага, жоўтага і чырвонага. Суадносіны бакоў сцяга 1:2, суадносіны палос 1:3.
|
Сімволіка колера
Герб і сцяг школы пабудаваны на спалучэнні трох колераў: белага, жоўтага і чырвонага.
Белы колер з даўніх часоў азначаны як асобы. Ён сімвалізуе радасць, чысціню, здароўе, мір і згоду. Белы - гэта колер сонечнага свету у поўдзень, гэта дабро ў процівагу чорнаму, якое абазначае зло.
Жоўты суправаджае усё жывое. Жоўтым афарбавана сонечнае святло, калі сонца высока над гарызонтам, жоўтым бывае і полымя, і зямля. Золата мае таксама жоўты колер. У спектры белага колеру жоўты - самы яркі.
Чырвоны - самы актыўны і прыгожы колер. Нават назва (красота - красный) змяшчае ўвесь спектр яго ўздзеяння на гледача. Гэта колер сонца на захадзе, колер крыві - найактыўнейшай адзінкі актыўнасці чалавечага быцця.