Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Прафпадрыхтоўка

У школе з 2021/2022 навучальнага года, у X-XI класах, рэалізуецца адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) у рамках вучэбнага прадмета "Працоўнае навучанне" па прафесіях "швачка" - дзяўчаты і "цясляр" - юнакі. I мадэль арганізацыі навучальных заняткаў -- непасрэдна ў школе. Для навучання вучняў  Х класа ў рамках вучэбнага прадмета “Працоўнае навучанне” па прафесіі “Слесар па рамонту аўтамабіляў” створаны ўмовы для навучання  на базе УА “Навамышскі дзяржаўны аграрны каледж”.

АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
пры вывучэнні вучэбнага прадмета

«ПРАЦОЎНАЕ НАВУЧАННЕ» У X-XI КЛАСЕ

                                                    Агульныя палажэнні
      З 2021/2022 навучальнага года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (далей - УАСА) і ўстановах спецыяльнай адукацыі (далей - УСА) для вучняў X-XI класаў, якія вывучаюць усе прадметы на базавым узроўні, уведзены вучэбны прадмет «Працоўнае навучанне». У рамках дадзенага вучэбнага прадмета ў аб'ёме 6 гадзін у тыдзень рэалізуецца адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), якая накіравана на засваенне вучнямі прафесій рабочых (служачых), павышэнне іх сацыяльнай абароненасці на рынку працы, фарміраванне станоўчай матывацыі да працягу прафесійнай адукацыі.
     Асноўнай мэтай працоўнага навучання вучняў III ступені агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца прадастаўленне ім магчымасці атрымаць першасныя навыкі па пэўнай прафесіі і пераканацца ў правільнасці свайго прафесійнага выбару, а установам прафесійна-тэхнічнай адукацыі (далей - УПТА) і ўстановам сярэдняй спецыяльнай адукацыi (далей - УССА) - атрымаць падрыхтаваных абітурыентаў.

     

Раздзелы сайта