Гісторыя стварэння
 |
Уладзімір Канстанцінавіч Томка, настаўнік гісторыі Гарадзішчанскай сярэдняй школы, стваральнік першага краязнаўчага музея ў школе. Аўтар гісторыка-краязнаўчага нарыса "Гарадзішча і яго аколіцы ў мінулым". |
 |
1963 год - на базе Гарадзішчанскай сярэдняй школы быў адкрыты краязнаўчы музейны пакой.
1983 год-музейны пакой быў рэарганізаваны ў гісторыка-краязнаўчы музей. Кіраўніком быў, настаўнік гісторыі Мароз Зінаіда Сяргееўна.

2010-адбылося адкрыццё новай экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музея. Ганаровае права адкрыцця музея было прадастаўлена старшыні Баранавіцкага райвыканкама М.М.Зубцу і начальніку аддзела адукацыі Баранавіцкага райвыканкама Н.С. Навумчык.