1 верасня Дзень ведаў для вучняў 1-11 класаў ва ўстанове адукацыі пачаўся традыцыйнай урачыстай лінейкай, прысвечанай Першаму званку, Першым урокам на тэму “Эстафета пакаленняў: зберагаючы мінулае, ствараем будучае”, а таксама мерапрыемствамі па класах па асновах асабістай бяспекі.
Мэта Першага ўрока: фарміраванне павагі да традыцый і дасягненняў нашага народа, паказ важнасці захавання спадчыны для будучых пакаленняў. выхаванне павагі, гонару, адказнасці за сваю краіну.