Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

27.12.17

Новы год

Ура! Хутка новы год!!!

Толькі і чуваць перад новым годам.

Усе мы вельмі хочам, па хутчэй загадаць жаданне, адкрыць свой падарунак, і добранька павесяліцца. Свята Новы Год адзін з самых любімых святаў.

Да вучняў з пачатковай школы на навагодні ранішнік з тэатралізаванай казкай прыехаў Гарадзішчанскі ДК. «Зноў за казкай, або прыгоды іншапланецяніна», так называлася пастаноўка. Навучэнцы, сустрэліся з Мурсі - іншапланецянін, які прыбыў на Зямлю за добрымі чараўнікамі. Гэтаму вырашылі перашкодзіць Бабкі - Ежкі. Дзед Мароз расставіў усё па сваіх месцах і на планету адправіліся Сябрук і Лясун.

Галоўнае, што мы змаглі зладзіць свята ўсім. Навучэнцы і іх бацькі вадзілі карагоды вакол ёлкі, танцавалі, весяліліся і кожны атрымаў падарункі ад Дзядулі Мароза, Снягуркі і іншых казачных персанажаў.

Новы Год - усмешкі і падарункі,

Новы Год -касцюм і карнавал,

Новы Год - такі марозна-салодкі,

Новы Год нас радасна сустракаў.

Фота

Раздзелы сайта