Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

23.11.15

Тыдзень ЗЛЖ

З 16 па 21 лістапада ў школе прайшоў тыдзень ЗЛЖ. У фармаце тыдня прайшлі з поспехам тры акцыі: "Дзень чыстых рук", "Падзяліся добрым настроем", "З'ясі абед-атрымай вітамінку!". Таксама актыўны ўдзел навучэнцы прынялі ў гульні "Следапыт". Пераможцамі сталі 5б, 9а, 10-класы. У бібліятэцы была арганізавана выстава-агляд кніг, часопісаў па ЗЛЖ "Здаровае пакаленне - багацце краіны". У рамках рэалізацыі раённага праекту "Выбар ёсць" і тыдня ЗЛЖ прайшлі сумесныя трэнінгі валанцёрскага атрада "Данка" і спецыялістаў СПЦ па прафілактыцы шкодных звычак "Алкагалізм-ілжывая эйфарыя" і "Карысныя і шкодныя звычкі. Умей сказаць" не!". Дзеці 5б класа выступілі перад вучнямі 5-6 класаў з цікавай агітбрыгадай па прафілактыцы ЗЛЖ. 19 лістапада прайшлі сяброўскія сустрэчы па валейболу паміж камандамі дзяўчынак ДУА «Гарадзішчанская СШ» і СШ № 12 г. Баранавічы і камандамі хлопчыкаў ДУА «Гарадзішчанская СШ» і Баранавіцкім ліцэем машынабудавання. У рамках рэалізацыі валанцерскай ініцыятывы "Вяселка дабра" у міжнародны дзень абароны правоў дзіцяці валанцёры атрада "Данка" правялі клоўнатэрапію з дзецьмі Гарадзішчанскага дома-інтэрната. 21 лістапада вучні 5-7 класаў спаборнічалі ў ведах па віктарыне пра вітамінкі і здароўе, а вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у КВЗ.

Раздзелы сайта