Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

08.01.18

Экскурсія

Другі год у Гарадзішчанскай сярэдняй школе ім. М. А. Скипора працуе вучнёўская бізнес-кампанія «Імпульс». За гэты час навучэнцы ў поўнай меры адчулі сябе людзьмі, здольнымі стварыць і наладзіць працу кампаніі, ўсвядомілі цану сваёй працы.

У пачатку студзеня навучэнцы школы наведалі бізнес-інкубатар ў Баранавічах. Цікавы аповяд і займальна праведзеная дырэктарам бізнес-інкубатара Русланам Асадулаевым экскурсія нікога не пакінула абыякавым. Яшчэ раз нашы школьнікі пераканаліся ў тым, што дамагчыся поспеху ў бізнэсе ім пад сілу. Галоўнае – мець добрую ідэю і шчырае жаданне ўвасобіць яе ў жыццё. А ідэй і прапаноў у навучэнцаў – хоць адбаўляй! Так пажадаем ім паспяховай іх рэалізацыі!

Раздзелы сайта