У шосты школьны дзень тыдня,19 снежня, члены школьнага лясніцтва "Лесавічок" наведалі гідралагічны помнік прыроды крыніца "Ясянец". Вучні паспрабавалі чыстай вады. Агледзелі месца пражывання баброў. Захапіліся іх здольнасцю валіць вялікія дрэвы і будаваць плаціны. На жаль жыццядзейнасць баброў прынесла шкоду гідралагічнаму помніку прыроды. Таму егерская служба Гарадзішчанскага лясніцтва вымушана была перасяліць сям'ю баброў у іншае месца на рацэ "Сервеч".