Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

01.09.16

Святочная лінейка

Вось і наступіў гэты дзень. 1 верасня — Дзень ведаў і пачатку новага навучальнага года. Хочацца пажадаць, каб гэты дзень не быў прычынай смутку, а запомніўся доўгачаканымі вясёлымі сустрэчамі, задорным і звонкім смехам, новымі цікавымі знаёмствамі і абуджэннем смагі да ведаў, каб сіл і цярпення хапіла на ўвесь будучы год! Высокіх адзнак, лёгкіх кантрольных, цікавых урокаў і верных сяброў, з якімі ўсё, што было ўжо сказана лёгка ажыццявіцца!

У нашай школе прайшла святочная лінейка, прысвечаная Дню Ведаў. Павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак прыехалі Нікалайчык Л. У., член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю, Палуян В. М. , першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Дырэктар школы і госці ўручылі першакласнікам кнігу "Мая Радзіма - Беларусь" - падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка.

Раздзелы сайта