Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

29.10.16

Тыдзень акцябрат

У нашай школе з 24 па 29 кастрычніка прайшоў Тыдзень акцябрат – «Падарожжа ў краіну Піянерыю».
Кожны дзень для вучняў 2-х класаў быў напоўнены разнастайнымі цікавымі мерапрыемствамі.
У панядзелак «Дзень дружбы» для другакласнікаў адбыўся збор-старт «Акцябраты - дружныя рабяты», дзе дзеці пазнаёміліся з сімволікай піянерскай арганізацыі, з правіламі акцябрат і завяршылі свой дзень на станцыі «Караоке» з песняй «Дарогаю дабра».
Аўторак быў абвешчаны "Днём гульні". У гэты дзень для вучняў 2-х класаў была арганізавана гульня «Акцябрацкая мазаіка», пераможцамі якой стала каманда 2 «А» класа.
Субота прайшла пад назвай "Дзень талентаў" – конкурс малюнкаў "Мая маленькая Радзіма". Будучыя "акцябраты" вельмі адказна падышлі да гэтага задання. У выніку, фае школы было ўпрыгожана яркімі малюнкамі. Пераможцамі конкурсу сталі: Кунік Аляксандр, Дубешка Анастасія, Зелянеўская Лізавета, Якубоўскі Ілля – вучні 2 «А» класа і Азарка Дзмітрый – навучэнец 2 «Б» класа.
Чацверг быў абвешчаны «Днём здароўя», дзе хлопцы змаглі паказаць свае веды і прыняць удзел у віктарыне «У здаровым целе – здаровы дух». Пераможцам віктарыны стала каманда 2 «Б» класа.
Пятніца была доўгачаканым днём, таму што хлопцы з нецярпеннем чакалі ўручэння заслужаных октябрятских зорачак. У актавай зале адбылося свята «Мы - акцябраты» і былі падведзены вынікі тыдня, вучні 6-7 класаў – старэйшыя сябры-піянеры ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі акцябратам значкі.

Вучні 2-х класаў атрымалі сваё першае акцябрацкае заданне:
1. Правесці збор
«Дзень нараджэння акцябрацкай групы»
-даць назву акцябрацкай групе
- выбраць дэвіз
- атрадную песню
- размеркаваць акцябрацкія даручэнні ў класе

Раздзелы сайта