Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

12.05.17

Фестываль вучнёўскіх бізнес-кампаній

11 мая 2017 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі ў другі раз прайшоў фестываль вучнёўскіх бізнес-кампаній, у якім прыняла ўдзел наша школьная бізнес-кампанія "Імпульс". Мэта мерапрыемства – садзейнічанне развіццю дзелавой і творчай ініцыятывы навучэнцаў у галіне прадпрымальніцкай дзейнасці, распрацоўкі і рэалізацыі бізнес-ідэй і праектаў.

Арганізатарамі фэсту выступілі ўпраўленне адукацыі Мінаблвыканкама і Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Дэпартамента па прадпрымальніцтву Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Раздзелы сайта