Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

01.09.17

Урачыстая лінейка

Вось і прайшло лета! Надыходзіць восень! А першы дзень восені чым знакаміты? Гэта ведаюць усе!!! 1 верасня Дзень ведаў . У гэты дзень усе дзеці вяртаюцца ў школы. Дзень ведаў - гэта першыя званкі і хваляванні, мора кветак і белых бантаў. Гэта свята пачатку новага навучальнага года, самы доўгачаканы дзень для тых, хто ўпершыню пераступіць школьны парог. Павіншаваць настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў з гэтым урачыстым днём прыйшло шмат гасцей: старшыня Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Васіль Міхайлавіч Хвацік; начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Міхайлавіч Вінаград; памочнік члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзяніс Мікалаевіч Дамарад ; старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Баранавіцкага РАУС Анжэла Лавніковіч; старшыня сельвыканкама Анікевіч Аляксандр Мікалаевіч і інш. Хлопцам і дзяўчатам, якія ўпершыню сядуць за школьныя парты ў гэтым годзе, кіраўнік раёна ўручыў кнігу «Беларусь – наша Радзіма» – падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі першакласніку. Гэта першая кніга, якую новаспечаныя вучні 1 верасня адкрылі на сваім першым ўроку.

Фота

 

Раздзелы сайта