Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

14.10.17

Шосты школьны дзень

14 кастрычніка ўсе праваслаўныя адзначаюць вялікае свята - Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Для навучэнцаў 5-7 класаў у бібліятэцы прайшло мерапрыемства "Свята Пакроў Святой Багародзіцы". Навучэнцы даведаліся пра гісторыю свята, як адзначаецца Пакроў Прасвятой Багародзіцы і якія ёсць прыкметы. Бібліятэкар і актыў чытачоў падрыхтавалі і выпусцілі чарговы нумар школьнай газеты "АіФ", якая змяшчае інфармацыю аб праваслаўным свяце і пра Дзень Маці.

У рамках алімпійскага руху ў школе прайшоў чарговы Дзень здароўя для вучняў 5-11 класаў пад назвай "Вясёлыя старты". Паміж вучнямі пачатковай школы прайшла спартландыя, дзе навучэнцы паказалі свае спартыўныя якасці: спрыт, хуткасць.

З вучнямі 6-9 класаў праходзіла мерапрыемства, прысвечанае дню архітэктуры. Навучэнцы пазнаёміліся з самымі славутымі шэдэўрамі сусветнай архітэктуры, а таксама пазнаёміліся з архітэктурай сваёй радзімы.

Фота

Раздзелы сайта