Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

18.12.17

Шосты школьны дзень

16 снежня ў ДУА «Гарадзішчанская сярэдняя школа імя М. А. Скіпора Баранавіцкага раёна" прайшоў Алімпійскі дзень, праграмай якога былі спаборніцтвы па валейболе і баскетболе з камандай Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча. У выніку цікавай і ўпартай барацьбы перамогу па валейболе атрымалі юнакі нашай школы з лікам 3:0 па партыях, а па баскетболе мы саступілі кадэтам з лікам 11:15.

Для вучняў 2-4 класаў прайшла завочная экскурсія "Мая малая Радзіма". Навучэнцы прагледзелі фільм пра Баранавіцкі раён і паўдзельнічалі ў віктарыне.

Педагог сацыяльны, правяла вечар "Прававы эрудыт". Навучэнцы 8-11 класаў актыўна прынялі ўдзел у прапанаванай гульні і паказалі добрыя веды аб адміністрацыйнай адказнасці. На вечарыне таксама прысутнічалі інспектара ІСН, Патоцкі А. А. і Бабіч В. В., вучні маглі задаць ім пытанні якія іх цікавілі.

Вучні 2-10 класаў наведалі г. Мінск. Яны пабывалі ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача на спектаклі "Таямніца вялікага Гудвіна".

Фота

Раздзелы сайта