Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

10.09.18

“Бяспечная дарога ў школу”

З 3 па 8 верасня ў школе праходзіў тэматычны тыдзень “Бяспечная дарога ў школу”. У яго рамках была праведзіна серыя мерапрыемств. У пачатку тыдня, 3 верасня, усім вучням 2-11 класаў раздаваліся буклеты “Папярэджаны - значыць узброены”, якія давалі магчымасць азнаёміцца з агульнай інфармацыяй, звязанай з правіламі дарожнага руху.

4 верасня для вучняў 5-11 класаў быў арганізаваны прагляд фільма з мэтай фарміравання ў навучэнцаў ведаў аб наступствах парушэння правілаў дарожнага руху. На жаль, з-за адсутнасці дастатковай колькасці часу, паказваліся асобныя фрагменты, тым не менш, вучні змаглі ў дастатковай ступені засвоіць атрыманую інфармацыю, адзначалі, што некаторыя кадры фільма далі ім больш яркае ўяўленне пра магчымыя наступствы парушэнняў на дарозе.

5 верасня пачатковыя класы (2-4) вывучалі аснаўныя законы і правілы паводзін на дарозе з дапамогай прагляду серыі мультфільмаў “Правілы дарожнага руху”. Дзеці не толькі навучаліся правілам на дарогах, але і атрымалі магчымасць адпачыць пасля ўрокаў у працэсе прагляду мультфільма.

Таксама, 6 верасня ў бібліятэцы адбылася выстаўка кніг па тэме “Бяспечнае паводзіны на дарозе”, на якой усе жадаючыя маглі азнаёміцца з літаратурай, прысвечанай дадзенай тэме і знайсці адказы на ўзнікшыя пытанні.

У канцы тыдня навучэнцамі Гарадзішчанскай школы была праведзена акцыя “Хто ты на дарозе?”. Галоўнай мэтай гэтага мерапрыемства з’яўлялась праверка наяўнасці флікераў ва ўсіх вучняў школы. Парушальнікаў дадзенага парадку было выяўлена няшмат, у асноўным сярод навучэнцаў пачатковых класаў.

Апошняй падзеяй тыдня была праведзеная для 5-8 класаў віктарына “Я - пешаход”. Абагульняючая мэта мерапрыемства была накіравана на праверку атрыманай школьнікамі інфармацыі по тэме правілаў дарожнага руху і, тым самым, спрыяла лепшаму засваенню аснаўных законаў дарогі. Спаборніцкі дух дадаў большы энтузіязм ў працу рабят і, такім чынам, переможцамі віктарыны былі выяўлены лепшыя пешаходы і падведзены вынікі тыдня.

Раздзелы сайта