Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

05.04.19

"Гучанне слоў жывых»

4 красавіка 2019 года у Гарадзішчанскай сярэдняй школе імя М.А. Скіпара адбыўся конкурс юных чытальнікаў "Гучанне слоў жывых», прысвечаны памяці ганаровага грамадзяніна Баранавіцкага раёна, заслужанага настаўніка БССР, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Аляксандравіча Скіпара.

Школа ўжо ў другі раз прымае гасцей і фіналістаў конкурса. Удзельнікамі конкурса сталі 10 школ Баранавіцкага раёна, з іх33 навучэнца.Усе творы у 2019 годзе прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і вялікай перамозе. Неменш важнай для школы была падзея - прысутнасць дачкі М.А.Скіпара Калеснічэнка Л.М., якая уваходзіла ў склад ганаровага журы.

Напярэдне праходзіць школьны тур таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія чытаюць выразна лірычныя і празаічныя творы і робяць інсцэніроўкі патрыятычных песень. Затым адбываецца онлайн галасаванне. Далей у нашай школе - фінал і задаволенасць ад гучання беларускай мовы і цудоўна выконваемых твораў.

Праслухаўшы выканаўцаў, у сэрцах слухачоў засталася памяць пра ваеннае мінулае нашай краіны, патрыятызм нашіх людзей і гонар за землякоў. Выкананне ваеннай песні надало конкурсу особую выразнасць і эмацыянальнасць.

            Мы рады, што наша вучаніца Коўш Марыя стала пераможцам онлайн- галасавання конкурсу «Гучанне слоў жывых» з чытаннем верша Уладзіміра Бузука “Прайшла вайна”.

Трывогі ды хваляванні засталіся ў мінулым, і сёння мы ўшаноўваем пераможцаў, якія прадэманстравалі глыбокае разуменне літаратурных твораў, мастацкі густ і выдатнае артыстычнае майстэрства.

            Гэтае ўнікальнае свята юных чытальнікаў стала важным унёскам у папулярызацыю чытання, дэманстрацыю шэдэўраў прозы і паэзіі беларускай літаратуры. Шчырасць, непасрэднасць і захопленасць юных выканаўцаў, добразычлівасць публікі стварылі непаўторную атмасферу дабра, радасці і шчасця ад сустрэчы з мастацтвам Беларусі.

 Фота

Раздзелы сайта