Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

24.05.19

ШАГ

23.05.2019 г ў нашай школе прайшоў адзіны дзень інфарміравання для навучэнцаў па тэме «Беларусь спартыўная».

Падчас размовы разгледжаны наступныя інфармацыйныя блокі:

“Спорт – візітная картка Беларусі”;

«Еўрапейскія гульні: спорт аб’ядноўвае кантынент»;

«Беларусь сустракае ІІ Еўрапейскія гульні”.

Увага навучэнцаў была звернута на тое, што здароўе людзей, развіццё фізічнай культуры і спорту з’яўляецца ў Беларусі прыярытэтным. Са слоў кіраўніка дзяржавы, здаровы лад жыцця – візітная картка Беларусі.

Вучніўпомнілі, што гісторыя заваявання беларусамі алімпійскіх узнагарод у якасці самастойнай каманды была пачата ў 1994 годзе, на алімпіядзе ў Лілерхамеры (Нарвегія). Далей у 2004 годзе ў Афінах у складзе нацыянальнай зборнай беларусы заваявалі – 2 залатыя медалі, 6 сярэбраных, 7 бронзавых узнагарод.

Удзел у Пекінскай алімпіядзе ў 2008 годзе – 19 узнагарод.

У 2014 годзе падчас ХХІІ зімовых Алімпійскіх гульняў, якія прайшлі ў Сочы, беларускія спартсмены вылучыліся асабліва: была заваявана найбольшая колькасць залатых медалёў за ўвесь час – Дар’я Домрачава – 3 залатыя медалі, Ала Цупер, Антон Кушнір – залатыя медалі.

Прыканцывучні ўбачылі талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў – лісяня Лесік, а таксама лагатып і слоган.

 Фота

 

 

 

Раздзелы сайта