Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

09.07.19

Мітынг

Урачысты мітынг, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў 3 ліпеня 2019 года ля брацкай магілы гарацкога паселка Гарадзішча. Вядучыя мітынгу, старшыня Гарадзішчанскага сельвыканкама В.А.Галецкі, старшыня ветэранскай арганізацыі Яўлаш М. П. павіншавалі ўсіх і яшчэ раз нагадалі, што свята з’яўляецца сімвалам нацыянальнага адраджэння нашай дзяржавы, гонару, доблесці і славы. Гэта даніна гераізму і стойкасці, самаахвярнай барацьбе з фашызмам і бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто падымаў краіну з руін у пасляваенныя гады. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, паважае яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам штодзённа робіць уклад у росквіт роднай зямлі. Вучні Гарадзішчанскай сярэдняй школы імя М.А. Скіпара Баранавіцкага раёна, жыхары і госці паселка ушанавалі памяць загінуўшых пад час вайны мінутай маўчання, усклалі кветкі. Росквіту і дабрабыту табе, родная Беларусь!

Раздзелы сайта