Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

07.09.19

Тэматычны тыдзень “Бяспечная дарога ў школу”

Тэматычны тыдзень “Бяспечная дарога ў школу”

 

З 2 па 7 верасня ў школе праходзіў тэматычны тыдзень “Бяспечная дарога ў школу”. У яго рамках была праведзіна серыя мерапрыемств.

3 верасня ў бібліятэцы адбылася выстаўка кніг па тэме “Бяспечнае паводзіны на дарозе”, на якой усе жадаючыя маглі азнаёміцца з літаратурай, прысвечанай дадзенай тэме і знайсці адказы на ўзнікшыя пытанні. Сярод вучняў 2-11 класаў быў праведзены конкурс калажаў “Бяспечны веласіпед”. Лепшыя работы былі размешчаны на стэндзе.

4 верасня для вучняў 2-11 класаў быў праведзены інструктаж па ПДР і арганізаваны прагляд відэаролікаў і мультфільмаў з мэтай фарміравання ў навучэнцаў ведаў аб наступствах парушэння правілаў дарожнага руху. Пачатковыя класы (2-4) вывучалі аснаўныя законы і правілы паводзін на дарозе з дапамогай прагляду серыі мультфільмаў “Правілы дарожнага руху”. Дзеці не толькі навучаліся правілам паводзін на дарогах, але і атрымалі магчымасць адпачыць пасля ўрокаў у працэсе прагляду мультфільма. Сярод вучняў старэйшых класаў асаблівую ўвагу прыцягнулі ролікі пра выкарыстанне тэлефонаў і навушкнікаў пад час дарожнага руху.

5 верасня быў праведзены чэлендж “# чырвоны # зялёны # жоўты” у сацыяльнай сетцы УКантакце, каб сфармаваць і ўмацаваць карысную звычку не парушаць правілы дарожнага руху. Для ўдзелу неабходна было размясціць актуальную інфармацыю па ПДР і перадаць эстафету сваім сябрам. Таксама быў прапанаваны новы сэрвіс сацыяльнай сеткі - прыкладанне для вывучэння правілаў дарожнага руху. Сэрвіс ПДР 2019 працуе на базе VK Apps і не патрабуе асобнай устаноўкі. Дзеці актыўна выкарысталі сацыяльную сетку для паўтарэння і вывучэння ПДР.

6 верасня прайшла акцыя “Бяспечная дарога ў школу”. Валанцеры атрада “Данка” напомнілі дзецям ПДР, раздалі памяткі веласіпедыстам.

7 верасня вучні 9 “Б” класа правялі акцыю “Стопмэн”, каб напомніць правілы пераходу дорогі.

Сярод вучняў 2-4 класаў прайшла віктарына-прэзентацыя “Дарожная азбука”. Пабеду атрымаў … клас.

Для вучняў 5-8 класаў прайшоў квэст “Я ведаю ПДР”. Пераможцамі стала каманда класа.

Для класных кіраўнікоў сацыльным педагогам была праведзена кансультацыя “Бяспечны веласіпедыст”.

Фото

Раздзелы сайта