Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

16.09.19

«Будучыня за намі»

У Мінску 13 верасня прадстаўнікі Баранавіцкага раённага савета ГА «БРПА» ў складзе дэлегацыі Брэсцкай вобласці прынялі ўдзел у 1 Рэспубліканскім форуме важатых ГА «БРПА» «Будучыня за намі».

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшоў важацкі інтэнсіў «ProКачай.by». Хвалюючыя пытанні абмеркавалі ў групах аднадумцаў, закранаючы актуальныя тэмы: «БРПА – сучасны фармат арганізаванага дзяцінства», «Арганізацыя працы на інтэрнэт-рэсурсах і са СМІ», «Перспектывы працы з малодшымі членамі ГА «БРПА» - акцябратамі» і іншыя.

Сярод гасцей форуму Дзяніс Вадзімавіч Клябанаў, выканаўчы дырэктар Агульнарасійскай грамадска-дзяржаўнай дзіцяча-юнацкай арганізацыі «Расійскі рух школьнікаў». Дзяніс Вадзімавіч пазнаёміў удзельнікаў форуму з дзейнасцю сваёй арганізацыі, распавёў аб супрацоўніцтве і сумесных праектах з БРПА – міжнароднай акцыі па роўп-скіпінгу «На спорце!».

Таксама на форуме прысутнічаў і талісман БРПА – рысёнак Вогнік, які сімвалізуе актыўных і крэатыўных, адказных і працавітых, ветлівых і сціплых, сумленных і вясёлых піянераў Беларусі.

Будучыня за намі!

Фото

Раздзелы сайта