Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

10.05.21

Шестой школьный день

8 мая для вучняў 5-8 класаў Гарадзішчанскай сярэдняй школы імя М.А. Скіпара Баранавіцкага раёна прайшлі літаратурна-гістарычная гульня “Слова жывым – памяць загінуўшым” і гульня-практыкум “Правільны выбар - твая будучыня”.

У пачатковых класах прайшла гадзіна памяці Няхай пакаленні памятаць. Дзеці даведаліся, што ёсць падзеі, пра якія людзі абавязаны памятаць. Пра іх пішуць кнігі, складаюць вершы і песні. Адной з такіх падзей стала Вялікая Айчынная вайна нашага народа супраць фашысцкай Германіі. Гэта падзея назаўсёды застанецца ў памяці нашага народа.

На шчасце, пра вайну мы з вамі ведаем толькі па чутках. Нашы дзяды расказвалі аб ёй сваім дзецям – нашым бацькам, нашы бацькі нам, а мы расказваем аб ёй сваім дзецям. Вось так і перадаецца памяць аб тых гераічных, але вельмі горкіх і страшных гадах з пакалення ў пакаленне. Нам з вамі давераны памяць аб тых людзях, якія цаной сваіх жыццяў заваявалі для нас мір на ўсёй Зямлі, і мы абавязаны пранесці яе праз гады, праз вякі, каб і нашы нашчадкі ведалі асаблівую важнасць свята 9 мая..

Фота

Раздзелы сайта