Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

19.05.17

Урачысты прыём у піянеры

19 мая 2017 года піянерыя краіны адзначае 95-гадовы дзень нараджэння піянерскай арганізацыі.Піянерская юнацтва – выдатны час. Час рамантыкі, бескарыслівай дружбы, чыстых намераў і добрых учынкаў.У гэты дзень прайшоў урачысты прыём у піянеры.Навучэнцы чацвёртых класаў нашай школы далі ўрачыстае абяцанне і ўступілі ў Беларускую Рэспубліканскую піянерскую арганізацыю.

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, з'яўляючыся адным з самых масавых грамадскіх аб'яднанняў краіны, выхоўвае таленавітых дзяцей і падлеткаў, становіцца стартавай пляцоўкай, з якой пачынаецца іх жыццёвы шлях. Уступаючы ў шэрагі піянерыі, кожны можа знайсці занятак па душы, сустрэць надзейных сяброў і аднадумцаў, развіць свае здольнасці і таленты.

Віншуем нашых піянераў з гэтым хвалюючым і значным момантам у іх жыцці! Жадаем ім з гонарам і годнасцю насіць званне «Піянер», ніколі не падаць духам, заўсёды быць вясёлымі, працавітымі і праўдзівымі!

Раздзелы сайта