Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

02.04.18

Тыдзень дзіцячай кнігі

Традыцыйна ў канцы сакавіка ў бібліятэках праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі, або «Кніжкіны імяніны» мэтай якой з'яўляецца папулярызацыя чытання сярод школьнікаў. Наша школьная бібліятэка не стала выключэннем і правяла цыкл мерапрыемстваў.

26 сакавіка ў бібліятэцы для навучэнцаў праведзена мерапрыемства адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі «Гэй, спяшаецеся усе сюды! Кніга ў госці да вас прыйшла!». На якім навучэнцы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, прагледзелі відэаролікі «Нараджэнне кнігі» і «Чаму трэба чытаць кнігі», адказвалі на хітрыя загадкі, успомнілі любімыя казкі, праявілі кемлівасць і свае таленты. Для выхаванцаў дзіцячага сада была арганізавана экскурсія па бібліятэцы.

Кожны дзень праходзіў пад сваім дэвізам: «Казка хлусня, ды ў ёй намёк, добрым молодцам урок», «Не пакідай загадку без разгадкі, пытанне без адказу», «На ўсе вашы «Што?Дзе?Калі?» разумныя кнігі адкажуць заўжды», «Прыйшла пара сказаць: да новай сустрэчы! Хай героі кніг падораць вам цяпло. Хай дабро на свеце-перамагае зло!» . Навучэнцы прынялі ўдзел у віктарынах «Рускія народныя казкі» і «Казкі Г. Х. Андэрсана». Вучням давялося разгадваць разнастайныя хітрыя загадкі. З заданнямі дзеці справіліся на выдатна. Шульган Варвара дала больш за ўсіх правільных адказаў. Мерапрыемства атрымалася пазнавальным і цікавым. Гэтак жа чытачы актыўны ўдзел прынялі ў віртуальнай віктарыне «Кніжка я цябе ведаю». Лепш за ўсіх справілася з заданнямі віктарыны Аляксандра Рудкоўская. Акрамя правядзення масавых мерапрыемстваў у бібліятэцы былі аформлены выставы: «Мае першыя кніжкі на роднай мове», «Усе казкі ў госці да нас».

31 сакавіка былі падведзены вынікі ТДК, актыўныя ўдзельнікі атрымалі невялікія падарункі, а таксама былі адзначаны лепшыя чытачы гэтага навучальнага года.

Раздзелы сайта