Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

29.09.18

Шосты школьны дзень

Для навучэнцаў 5-7 класаў у бібліятэцы прайшла гульня-падарожжа "Знаёмы і незнаёмы свет прыроды", таксама была аформлена кніжная выстава. У ходзе гульні дзеці пазнаёміліся з творамі дзіцячых пісьменнікаў аб прыродзе і даведаліся шмат цікавага. Пераможцы ў падарунак атрымалі закладкі для кніг.

Вучні 8-9 класаў наведалі юбілейную імпрэзу ў музеі-сядзібе Адама Міцкевіча ў в. Завоссе, прысвечаную 220-годдзю з дня нараджэння паэта, «Адамаў шлях пад вечным небам».

Навучэнцы пачатковых класаў адправіліся ў падарожжа ў восеньскі парк роднага пасёлка. У падарожжы вучняў чакала шмат цікавых гульняў і конкурсаў. Надвор'е было халаднаватае, але сонейка спрыяла вясёламу адпачынку.

Раздзелы сайта