Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

15.10.19

Дарагой і любімай

14 кастрычніка ў школе прайшло свята “Дарагой і любімай”, прысвечанае Дню маці. Школьная зала была поўная гасцей, сярод якіх мамы, бабулі вучняў, настаўнікі. Кожны клас падрыхтаваў свой святочны нумар. Адзін за адным на школьную сцэну выходзілі юныя таленты. Удзельнікі канцэрту чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі, разыгрывалі сцэнкі, і усё гэта прысвячалася любімым мамам. Хтосьці рабіў першыя крокі на сцэне, хтосьці ў чарговы раз даказваў, што ў школе ёсць зоркі. Мамы з захапленнем назіралі за поспехамі сваіх дзяцей і ад душы радаваліся. Сапраўды незвычайна добрая і святочная атмасфера панавала ў зале.

Фота

Раздзелы сайта