Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

08.02.21

Дзень юнага героя-антыфашыста

З 1964 года 8 лютага адзначаецца Дзень юнага героя-антыфашыста. Ён быў зацверджаны Міжнароднай Асамблеяй ААН у гонар загінуўшага на антыфашысцкім мітынгу ў 1962 г. пятнаццацігадовага парыжаніна Даніэля Феры і іракскага барацьбіта супраць гвалту ў сваёй краіне Фадыла Джамаля, які памёр ад катаванняў у адной з турмаў Багдада ў 1963 году. Абодва хлопчыка загінулі 8 лютага з розніцай у адзін год. За 21 год да гэтага ў розных краінах свету менавіта ў гэты дзень адбыліся падобныя трагедыі. У Францыі былі закатаваны пяцёра адважных хлапчукоў-падпольшчыкаў з Парыжа. У Савецкім Звязе былі расстраляныя ўдзельнікі арганізацыі «Маладая гвардыя». Усе гэтыя супадзенні паслужылі таму, што дзень 8 лютага і стаў Днём памяці юнага героя-антыфашыста.
Штогод у піянерскай дружыне "Арлёнак" Гарадзішчанскай сярэдняй школы імя М. А. Скіпара Баранавіцкага раёна праходзіць піянерскі збор, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста.
Вось і сёння школьнікі ўшанавалі памяць піянераў-герояў хвілінай маўчання і ўзгадалі пра гераічныя ўчынкі і подзвігі Маленькіх герояў Вялікай вайны, якія служылі сувязнымі, распаўсюджвалі газеты, пісалі і расклейвалі лістоўкі, удзельнічалі ў дэманстрацыях, а калі трэба – бралі ў рукі зброю і змагаліся разам са старэйшымі.
Так, жыццё гэтых падлеткаў было нядоўгім, але і праз шмат гадоў вечна будзе жыць у нашых сэрцах памяць аб юных героях, якія аддалі сваё жыццё за свабоду, шчасце і светлую будучыню нашчадкаў.

Фото

Раздзелы сайта