Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
;

Архіў навін

04.12.21

Шестой школьный день

У суботу, 4 снежня, для вучняў 5-6 класаў прайшло мерапрыемства «Небяспека віртуальнага свету». На занятак “Гульняманія ў сацыяльных сетках” сабраліся малодшыя «сябры» камп’ютара і тыя, хто бачыць у «разумнай машыне» больш адмоўных бакоў. Кожны прадставіў аргументы для доказу сваёй думкі. Вучні пастараліся прасачыць і вызначыць некаторыя асаблівасці паводзін дзяцей, схільных патрапіць у віртуальны палон. Гаварылі пра тое,як пад уплывам камп’ютарных гульняў часта ў дзіцяці нават у раннім узросце ўзнікае жаданне схавацца ад рэальнага свету ў віртуальным. У выніку яно не толькі не вырашае важных для сябе праблем, але і спыняецца ў развіцці. Паразважалі аб тым, як трэба паводзіць сябе, каб камп’ютар стаў сябрам.

Ролевая гульня «Умей сказать «НЕ!» і занятак з элементамі трэнінга “Я выбіраю жыццё!”    прайшлі для вучняў 7-9 класаў.

Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у гутарцы-віктарыне “Я маю права на…”. Пад час гульні звярталіся да дзіцячага прававога сайта mir.pravo.by. На сённяшні дзень сайт з'яўляецца адзіным спецыялізаваным інтэрнэт-рэсурсам па прававой асвеце дзяцей і падлеткаў у Рэспубліцы Беларусь і распрацаваны для таго, каб дапамагчы дзецям і падлеткам атрымаць юрыдычныя веды, адказаць на «дарослыя» пытанні, даць савет у складаных сітуацыях, распавесці аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь і правах грамадзян нашай краіны.

У школе працавалі гурток «Робататэхніка» і гурткі спартыўнай накіраванасці: настольны тэніс і баскетбол. Вельмі прыемна тое, што занятак па баскетболе праводзіў выпускнік нашай школы, настаўнік фізічнай культуры Уладзіслаў Алегавіч Сапагоў.  

 
 

Раздзелы сайта